Чым абгрунтоўвае сваю ініцыятыву намесьнік старшыні КГБ Беларусі? Неабходнасьць новай рэдакцыі, на ягоную думку, выкліканая тым, што апошнім часам і Расея, і Беларусь прынялі шэраг новых нарматыўных актаў у галіне бясьпекі. Яны, як адзначыў палкоўнік Трацьцяк, накіраваныя на “прадухіленьне перадумоваў фармаваньня палітычнай і сацыяльна-эканамічнай напружанасьці, палітычнага экстрэмізму, недапушчальнасьці дзейнасьці міжнародных тэрарыстычных арганізацыяў і г.д.”. Намесьнік старшыні КГБ Беларусі назваў прыярытэтнымі накірункамі забесьпячэньня бясьпекі ў вайсковай сфэры прадухіленьне магчымых вонкавых пагрозаў, удзел у Дамове аб калектыўнай бясьпецы, якую падпісалі Беларусь, Расея і яшчэ некаторыя краіны СНД, а таксама ўмацаваньне супрацоўніцтва ў вайсковай навуцы і падрыхтоўцы кадраў.
Падобна, што новая канцэпцыя будуецца выключна на магчымых пагрозах. Між тым, старшыня камісіі ў міжнародных справах Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі генэрал Мікалай Чаргінец пакуль ня бачыць сур’ёзных падставаў для небясьпекі Беларусі ні звонку, ні ўнутры самой краіны:
(Чаргінец: ) “Пагадзіцеся, калі ў сям’і цалкам лад і ўсё ў парадку, дык і зьнешняе ўзьдзеяньне ўспрымаецца са спакойнай упэўненасьцю – мы не саступім. Гэта ўсё ўзаемазьвязана. Калі казаць пра зьнешнюю пагрозу, дык давайце прама скажам: мы не чакаем цяпер нападу на нашую краіну, хаця і НАТО ўжо каля нашых варотаў. Можа таму НАТО і не рыхтуецца на нас напасьці, што ў Беларусі спакойная, стабільная і моцная сытуацыя. У нас няма разладаў, няма буйных канфліктаў. Канешне, вельмі многае залежыць ад маналітнасьці грамадзтва, не сьляпой маналітнасьці, а разуменьня сваёй адказнасьці перад краінай, нават перад самі сабою”.
Акрамя думкі Мікалая Чаргінца, існуюць і іншыя тлумачэньні. Тыя палітыкі, зь якімі я размаўляў, сыходзяць з таго, што сам так званы саюз Беларусі й Расеі – гэта штучнае ўтварэньне. І ўсё, што зьвязанае зь ім, таксама ненатуральнае, прыдуманае. І, як мне падалося, найбольш дакладна пра гэта сказаў вядомы палітык, падпалкоўнік запасу Мікола Статкевіч:
(Статкевіч: ) “Безумоўна, гэта закон любой бюракратычнай структуры – яна шукае сабе працу і пашырае свой уплыў. Гэтак жа як шматлікія беларускія спэцслужбы, бо іх распладзілася вельмі шмат, і яны мусяць даказваць сваю неабходнасьць. Так жа і паступае структура так званага Парлямэнцкага сходу. Яна шукае сабе занятак. Калі там створаная нейкая група, дык яна павінна тэрмінова знайсьці нейкую небясьпеку, указаць на тое, што яна пагрозьліва расьце, і што трэба нешта рабіць і, перадусім зьвярнуць увагу на мажлівасьці гэтай групы і выдзеліць ёй некія рэсурсы для дасьледаваньня пагрозы і для знаходжаньня адпору ёй. Напрыклад, варта было б скасаваць гэтую структуру – і пагроза таксама, мабыць, зьнікла б”.
Хачу нагадаць, што да гэтага часу не адбылося паседжаньне так званага Парлямэнцкага сходу Беларусі й Расеі, на якім патрэбна зацьвердзіць бюджэт на 2005 год: тэрміны працоўнай сустрэчы дэпутатаў неаднаразова пераносіліся, хаця і Расея, і Беларусь свае дзяржаўныя бюджэты зацьвердзілі яшчэ напрыканцы мінулага году.