Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Савудаўская Арабія запатрабавала вываду сырыйскіх войскаў зь Лібану


ЭР-РЫЯД. Савудаўская Арабія запатрабавала тэрміновага вываду сырыйскіх войскаў зь Лібану. У часе перамоваў у Эр-Рыядзе з прэзыдэнтам Сырыі Башарам Асадам прынц Савудаўскай Арабіі Абдала заявіў, што інакш у дачыненьнях паміж дзьвюма краінамі паўстануць праблемы. У адказ Асад паабяцаў вывучыць магчымасьць частковага вываду сырыйскіх войскаў зь Лібану да саміту арабскіх краінаў, прызначанаму на 23 сакавіка. У Лібане працягваюцца масавыя дэманстрацыі супраць вайсковай прысутнасьці Сырыі.
XS
SM
MD
LG