БАГДАД. Прынамсі 5 паліцыянтаў загінулі ў выніку двух выбухаў у машынах каля Міністэрства ўнутраных спраў Іраку ў цэнтры Багдаду. Сёньня прэм’ер-міністар Іраку Іяд Аляўі працягнуў яшчэ на 30 дзён надзвычайнае становішча ў краіне.
Сёньня ж расейскі прэзыдэнт Уладзімер Пуцін сказаў, што Расея хоча дапамагчы Іраку з прафэсійнай падрыхтоўкай і хацела б, каб у Іраку стварыліся ўмовы, спрыяльныя для расейскага бізнэсу.