Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Rzeczpospolita” распавядае пра блякаду будынку абласной адміністрацыі ў Горадні


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Польская прэса паведамляе сёньня, што рэпрэсіі супраць лідэраў прадпрымальніцкага руху ў Беларусі не паўплывалі на намер гандляроў працягваць акцыі пратэсту ды дамагацца выкананьня сваіх патрабаваньняў.

Найбольш зьмястоўны артыкул, прысьвечаны прадпрымальніцкім страйкам у Беларусі, друкуе сёньня “Rzeczpospolita”. Штодзёньнік распавядае пра блякаду будынку абласной адміністрацыі ў Горадні, дзе каля тысячы прадпрымальнікаў заявілі ўладам, што будуць выходзіць на вуліцу пратэставаць штодня, як калісьці хадзілі на працу.

“Няхай людзі пабачаць нас і даведаюцца, чаго мы дамагаемся. Чаму вы настройваеце людзей супраць нас? Чаму ў тэлебачаньні зьяўляецца хлусьлівая інфармацыя аб тым, што мы зарабляем мільёны і не плацім падаткі?” – падае польскі штодзёньнік словы гарадзенскіх прадпрымальнікаў, зь якімі тыя зьвярнуліся да прадстаўнікоў уладаў.

“Rzeczpospolita” піша таксама пра разгон ОМОНам акцыі прадпрымальнікаў на галоўнай плошчы Менску, арышт лідэра менскіх гандляроў Анатоля Шумчанкі і вялізны штраф для актывісткі АГП Марыны Багдановіч.

“Учорашнія падзеі ў сталіцы, аднак, не напалохалі прадпрымальнікаў, якія, як і іхныя калегі з Горадні, будуць выходзіць на плошчу штодня”, адзначае аўтарытэтны польскі штодзёньнік “Rzeczpospolita”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG