Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Буш патрабуе ад Сырыі вываду войскаў з Лібану


ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш запатрабаваў, каб Сырыя вывела войскі з Лібану. Амэрыканскі лідэр падкрэсьліў, што краіны свабоднага сьвету адзінадушныя ў гэтым пытаньні. Лідэр лібанскай апазыцыі Валід Джумлат заявіў у Бэйруце, што “Сырыя заўсёды будзе мець інтарэсы ў Лібане, і гэта ёсьць гістарычным фактам. Але ў Лібане ня хочуць, каб краінай кіравалі сырыйскія сакрэтныя службы. Мы хочам будаваць дачыненьні з Дамаскам на аснове даверу і сяброўства”, сказаў вядомы палітычны дзеяч Лібану Валід Джумлат.
XS
SM
MD
LG