Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апытаньне ў Менску: “Як вы ставіцеся да акцыі пратэсту прадпрымальнікаў?”


Альгерд Невяроўскі, Менск Другі дзень у Беларусі працягваецца агульнанацыянальны страйк дробных прадпрымальнікаў. Як да гэтага ставяцца ў грамадзтве? Ці падтрымліваюць людзі патрабаваньне адмяніць для дробнага гандлю падатак на даданую вартасьць (ПДВ)? Гэтыя пытаньні на менскіх вуліцах задаваў наш карэспандэнт.

(Спадар: ) “Слушна робяць, бо ў нас “бязьмежжа” адбываецца з гэтымі цэнамі, з ПДВ. Падтрымліваю”.

(Спадар: ) “Неяк абыякава. Мне ўсё роўна”.

(Спадар: ) “Я за прадпрымальнікаў, за тое, каб яны сапраўды змагаліся за свае правы”.

(Спадарыня: ) “Хутчэй за ўсё падтрымліваю. Прадпрымальнікаў можна зразумець. Трэба працаваць, а цэны паднялі”.

(Спадар: ) “ Так, падтрымліваю. Бо я сам працую ў падобнай сфэры і ўпэўнены, што гэта правільны крок”.

(Спадарыня: ) “Я думаю, што відаць ня ўсё добра прадумана, відаць прадпрымальнікі пацярпелі. Але выйсьце, відаць, трэба шукаць эканамістам”.

(Дзяўчына: ) “ Лічу, што гэтая акцыя патрэбная. Бо падаткі ў нашай краіне вельмі высокія, а гэтыя людзі самі на сябе працуюць. Акцыя патрэбная”.

(Спадар: ) “Наколькі я ведаю ў такіх умовах працаваць немагчыма. Падаткі плацяцца двойчы. Тым больш прадпрымальнік плаціць за імпартны тавар высокі працэнт. І ад прадпрымальнікаў патрабуюць нерэальнага”.

(Дзяўчына: ) “Так падтрымліваю, бо мая маці таксама прадпрымальніца”.

(Спадар: ) “Вельмі падтрымліваю таму, што дробны бізнэс павінен быць. Так таньней для народу. Народ жыве ў вельмі цяжкіх умовах. Асноўная маса людзей бедная. Проста спатрэбіліся дадатковыя грошы прэзыдэнту на ўтрыманьне сілавых структураў”.

(Спадар: ) “Працаваць трэба і своечасова плаціць падаткі. І ўсё будзе добра. Я так лічу”.

(Спадар: ) “Так, я вельмі іх падтрымліваю. Многіх ставяць у такія ўмовы, што яны ня могуць працаваць. Справа ня ў тым – плаціць ці не. Проста няма выйсьця”.

(Хлопец: ) “Да акцыі стаўлюся станоўча. Проста я ведаю, што так рабіць нельга, як робяць нашыя ўлады. Я лічу, што рынкі функцыянаваць як і раней. Былі добрыя тавары, якія магчыма было набыць. А цяпер гэта немагчыма. Улады ціснуць на бедных прадпрымальнікаў”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG