Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША патрабуюць вываду сырыйскіх войскаў з Лібану


ЛЁНДАН. ЗША і іх саюзьнікі патрабуюць, каб Сырыя неадкладна вывела свае войскі з Лібану. Дзяржсакратар ЗША Кандаліза Райс заявіла, што “цяпер ўсім ясна, што Сырыя перашкаджае дэмакратычнаму разьвіцьцю і дэмакратычнай будучыні народаў Блізкага Усходу”. Кандаліза Райс адзначыла, што сырыйскія сілы бясьпекі дзейнічаюць у Лібане, што Дамаск падтрымлівае паўстанцаў і тэрарыстаў у Іраку, а таксама дапамагае экстрэмісцкім антыізраільскім арганізацыям. У Лібане цяпер палітычны крызыс. Удзельнікі шматтысячных дэманстрацый патрабуюць правесьці расьсьледаваньне забойства былога прэм’ера Рафіка Харыры і вываду сырыйскіх войскаў. Прэзыдэнт Сырыі Башар Асад заявіў, што ў бліжэйшыя месяцы сырыйскія войскі будуць выведзеныя з Лібану. Цяпер у Лібане знаходзяцца 14 тысячаў сырыйскіх вайскоўцаў. Прасырыйскі ўрад Лібану ў панядзелак быў вымушаны пайсьці ў адстаўку.
XS
SM
MD
LG