Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абас дакляруе аб''яднаньне сілаў бясьпекі


ЛЁНДАН. Палестынскі лідэр Махмуд Абас паабяцаў палепшыць сытуацыю на Блізкім Усходзе, аб’яднаўшы палестынскія сілы бясьпекі. Абас выступіў з гэтай заяваю на аднадзённай канфэрэнцыі ў Лёндане, на якой абмяркоўваліся шляхі рэфармаваньня інстытутаў палестынскай улады. Генэральны сакратар ААН Кофі Анан, выступаючы перад удзельнікамі канфэрэнцыі з больш як 20 краінаў сьвету, выказаў аптымізм што да магчымасьці міру паміж Ізраілем і Палестынаю: “Надышоў момант абяцаньняў і спадзяваньняў. Гэта вельмі рэальнае адчуваньне – пасьля доўгіх гадоў пакутаў, гаркоты й расчараваньняў. Наперадзе лепшыя дні”.
XS
SM
MD
LG