За 12 гадоў існаваньня тэлеканалу, штаб-кватэра якога месьціцца ў францускім Ліёне, працоўнымі мовамі “Эўраньюс” сталі ангельская, нямецкая, француская, італьянская, гішпанская, партугальская і расейская. Аднак днямі кіраўнік каналу Філіп Кайла заявіў, што неўзабаве моўны шэраг можа істотна пашырыцца коштам новых, адрасна скіраваных аўдыторый. Дырэктар каналу ў прыватнасьці згадаў пра Беларусь, Украіну, Турэччыну і Баўгарыю. Чаму менавіта такая “кампанія” названая прыярытэтнай, не ўдакладняецца. Аднак у цэнтры сувязяў з грамадзкасьцю “Эўраньюс” пацьвердзілі, што пачатак вяшчаньня на новых, ужо згаданых мовах, разглядаецца як цалкам рэальны праект. Іншая справа – колькі часу зоймуць тэхнічныя ўзгадненьні: паводле ранейшага досьведу, стварэньне асобнай службы цягнецца ад трох да пяці гадоў.
(Супрацоўніца “Эўраньюс”: ) “Гэта пакуль што пляны, якія мы абмяркоўваем з партнэрамі ў кожнай краіне. На гэта патрабуецца шмат часу. Напрыклад, з Турэччынай гэта абмяркоўваецца гадоў пяць, а ў выпадку з Партугаліяй усё адбылося значна хутчэй. Адна з мэтаў каналу – далучэньне новых эўрапейскіх моваў. Пакуль я ня ведаю, якая мова будзе наступнай. Прыкладам, апошні праект увогуле ня быў службай на адной нацыянальнай мове: так, з румынскім тэлебачаньнем мы рабілі штодня два выпускі балтыйска-румынскіх навінаў. Гэта першыя крокі такога супрацоўніцтва, але я ня ведаю пра наступныя”.
Варта нагадаць, што цягам мінулага году на канале “Лад” ад 7-й да 8-й раніцы штодня даваліся навіны “Эўраньюс” у расейскай вэрсіі. Аднак сёлета ад 1 студзеня трансьляцыя эўрапейскіх навінаў спынілася: як заявілі ў Нацыянальнай тэлерадыёкампаніі, вяшчаньне стала занадта дарагім задавальненьнем і дамову на трансьляцыю беларускі бок вырашыў не падаўжаць. Між тым, назіральнікі канстатуюць, што праблема палягае ў іншым: “Эўраньюс” нярэдка ўздымае беларускую тэматыку, аналітыкі якога досыць крытычна ацэньваюць палітычную сытуацыю ў Беларусі. А пры канцы 2004 году на канале ішла наўпроставая трансьляцыя са Страсбуру, дзе Беларускай асацыяцыі журналістаў уручалі прэмію Эўрапарлямэнту імя Сахарава “За свабоду думкі”.
Ідэя беларускамоўнага вяшчаньня на адным з найбольш уплывовых эўрапейскіх тэлеканалаў працягвае шэраг падобных ініцыятываў. На пачатку году дэпутаты Эўрапарлямэнту ад Літвы заявілі пра неабходнасьць тэлевізійнага вяшчаньня на Беларусь з тэрыторыі памежных краінаў. Пра магчымасьць стварэньня беларускай службы гавораць на радыё “Нямецкая хваля”. А неўзабаве з Польшчы можа пачаць вяшчаньне беларускае FM-радыё “Пагоня”.