ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш мяркуе, што розныя захады пераканаць Іран адмовіцца ад ядзерных амбіцый могуць прынесьці плён. Францыя, Вялікабрытанія і Нямеччына ад імя Эўразьвязу спрабуюць пераканаць Іран адмовіцца ад праграмы ўзбагачэньня ўрану ўзамен на эканамічную дапамогу, уключна з сяброўствам ва Усясьветнай гандлёвай арганізацыі. Дзяржсакратар ЗША Кандаліза Райс заявіла ўчора, што ўступленьне Ірану ва Ўсясьветную гандлёвую арганізацыю магло бы паспрыяць правядзеньню дэмакратычных рэформам у гэтай краіне