ВІЛЬНЯ. У Літве камісія парлямэнту зьняла абвінавачаньні ў супрацоўніцтве з КГБ з міністра замежных справаў і кіраўніка службы бясьпекі краіны. Скандал пачаўся ў студзені – мясцовая прэса паведаміла, што імёны Антанаса Валёніса і Арвідаса Поцюса былі пры канцы 1980-х гадоў ў сьпісе рэзэрвістаў КДБ. Абодва заявілі, што не давалі на гэта згоды. Камісія палічыла тлумачэньні пераканаўчымі. Дакумэнтаў з подпісамі Валёніса і Поцюса, якія пацьвярджаюць іх супрацоўніцтва з КДБ, не было знойдзена.