Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Назіральнікі АБСЭ назвалі выбары ў Кіргізстане не адпаведнымі дэмакратычным стандартам


Бішкек. Парлямэнцкія выбары ў Кіргізстане не адпавядалі дэмакратычным стандартам, - заявілі назіральнікі АБСЭ. У справаздачы камісіі пералічаныя сур’ёзныя парушэньні, у прыватнасьці, подкуп выбаршчыкаў, агітацыя ў дзень галасаваньня, адхіленьне ад выбараў апазыцыйных кандыдатаў. Цэнтральная выбарчая камісія Кіргізстану заяўляе, што “выбары прайшлі празрыста”. Апазыцыя праводзіць акцыі пратэсту у сувязі з парушэньнямі ў часе выбараў. Паводле папярэдніх дадзеных, абраны 31 дэпутат з 75-ці. Другі тур галасаваньня прызначаны на 13-га сакавіка.
XS
SM
MD
LG