Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіргізстан: 57-працэнтная яўка на выбарах


БІШКЕК. 57 працэнтаў выбарнікаў узялі ўдзел у парлямэнцкіх выбарах у Кіргізстане. Абвяшчэньне вынікаў выбараў адбудзецца ў панядзелак. Заўтра свае высновы абнародуе і Арганізацыя бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе, якая накіравала на выбары каля 200 назіральнікаў. Прэзыдэнт Аскар Акаеў ахарактарызаваў выбарчы працэс як добра арганізаваны. Форум палітычных сілаў, які аб’ядноўвае пяць апазыцыйных рухаў краіны, заявіў пра грубыя парушэньні падчас галасаваньня. У раёне Тонг у Ісык-Кульскай вобласьці галасаваньне перанесьлі на два тыдні. Паводле выбарчай камісіі, выбарнікі ня здолелі своечасова трапіць на выбарчыя ўчасткі, таму што ўдзельнікі масавых пратэстаў перакрылі дарогі. Адна зь лідэраў апазыцыі Роза Атынбаева заявіла, што парушэньні ў часе выбараў могуць выклікаць масавыя пратэсты.
XS
SM
MD
LG