Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арыштаваны брат і дарадца Садама Хусэйна


БАГДАД. У Іраку арыштаваны брат і дарадца былога дыктатара Садама Хусэйна. Сабаві Ібрагім аль-Хасан ат-Тыкрыці значыўся пад нумарам 36 ў складзеным амэрыканскімі вайскоўцамі сьпісе 55-ці галоўных дзеячаў рэжыму Садама Хусэйна. Ён узначальваў службу ўнутранай бясьпекі Іраку. У заяве канцылярыі прэм’ер-міністра краіны гаворыцца, што брат былога дыктатара браў удзел у плянаваньні і правядзеньні многіх тэрактаў у краіне. За інфармацыю аб яго месцазнаходжаньні была абяцаная ўзнагарода мільён даляраў.
XS
SM
MD
LG