РАМАЛА. Прадстаўнікі групоўкі “Ісламскі джыгад”, якая базуецца ў Сырыі, ўзялі на сябе адказнасьць за ўчорашні тэракт у Тэль-Авіве. У пятніцу ўвечары 4 чалавекі загінулі і дзесяткі былі параненыя ў выніку выбуху ў адной з дыскатэкаў у Тэль-Авіве. Раней групоўкі “Ісламскі Джыгад” і “Хамас” не прызнавалі сваю датычнасьць да тэракту.
Ізраільскае войска сёньня зрабіла рэйд на тэрыторыю Заходняга берагу Ярдану і, як паведамляецца, арыштавала двух братоў сьмяротніка, які напярэдадні ажыцьцявіў тэракт у Тэл-Авіве. Кіраўнік Палестынскай аўтаноміі Махмуд Абас паабяцаў аддаць пад суд арганізатараў тэракту. Пасьля таго, як 8 лютага было падпісанае ізраільска-палестынскае замірэньне, гэта быў першы тэракт у Ізраілі.