ВАТЫКАН. Упершыню за 26 гадоў свайго пантыфікату Папа Ян Павал Другі ня зможа прачытаць для вернікаў нядзельную малітву на плошчы Сьвятога Пятра ў Ватыкане. Паводле прадстаўніка пантыфіка, гэта зробіць архіэпіскап Леанарда Сандры. Ён жа ад імя Папы блаславіць вернікаў. У мінулы чацьвер 84-х гадоваму Яну Паўлу Другому была зробленая апэрацыя трахеатаміі, і ён пакуль ня можа гаварыць.