Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Gazeta Wyborcza”: “Беларуская апазыцыя беспасьпяхова спрабавала атрымаць хаця б адно месца ў парлямэнце”


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава “Беларуская выбарчая камісія выкрасьліла кандыдата ад апазыцыі за тое, што ён схаваў 9 злотых”, такі загаловак мае артыкул у сёньняшнім нумары польскага штодзёньніка “Gazeta Wyborcza”.

“Беларуская апазыцыя беспасьпяхова спрабавала атрымаць хаця б адно месца ў парлямэнце. Цэнтральная выбарчая камісія выкрасьліла адзіных двух апазыцыйных кандыдатаў, якія хацелі ўзяць удзел у паўторных выбарах у Горадні”, піша “Gazeta Wyborcza”.

Далей штодзёньнік распавядае, што ў цяперашнім беларускім парлямэнце 110 дэпутатаў, і апазыцыянэры хацелі пазмагацца з кандыдатамі, якіх падтрымліваюць улады, за месца ў ім.

“Камісія, аднак, не дазволіла прадстаўнікам апазыцыі ўзяць удзел у выбарах. Аднаго зь іх выкрасьлілі за махінацыі з падаткамі – у дэклярацыі ён абмінуў прыбытак у памеры 7 тысячаў беларускіх рублёў, ці прыкладна 9 польскіх злотых”, адзначае “Wyborcza”.

Газэта піша, што цяпер у выбарах будуць удзельнічаць толькі тыя кандыдаты, якіх падтрымліваюць улады.

“Летась у сфальсыфікаваных выбарах апазыцыя не атрымала ніводнага дэпутацкага мандату”, адзначае “Gazeta Wyborcza”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG