Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кансультацыі з шыіцкімі лідэрамі Іраку


БАГДАД. У Іраку кандыдат на пасаду прэм’ер-міністра краіны ад Аб’яднанага шыіцкага альянсу Ібрагім аль Джаафары праводзіць кансультацыі з шыіцкімі лідэрамі наконт складу будучага ўраду. Аль-Джаафары выступае за шырокі ўдзел усіх палітычных сіл Іраку ў новым кабінэце. Адзін з лідэраў ірацкіх курдаў Джалал Талабані, кандыдат на пасаду прэзыдэнта Іраку лічыць, што курды, ірацкія шыіты і суніты павінны дамаўляцца аб будучай структуры ўлады ў Іраку, аб праекце новай Канстытуцыі і разьмеркаваньні галоўных пасадаў ва ўрадзе.
XS
SM
MD
LG