Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кыргызстане працягваюцца дэманстрацыі пратэсту


БІШКЕК. У Кыргызстане працягваюцца дэманстрацыі пратэсту супраць рашэньняў уладаў, якія забараняюць асобным кандыдатам ад апазыцыі браць удзел у парлямэнцкіх выбарах у нядзелю. Акцыі працягваюцца чацьверты дзень у горадзе Баканбаеў у Іссык-Кульскай вобласьці, дзе ад удзелу ў выбарах быў адхілены Арслан Маліеў. Тым часам, каля дзьвюх тысячаў прыхільнікаў іншага апазыцыйнага дэпутата Акілбека Джапарава завяршылі сёньня свае пратэсты ў Качкорскім раёне. Сёньня міністар замежных справаў Кыргызстану Аскар Айтматаў заявіў, што сытуацыя ў краіне напярэдадні галасаваньня “нармальная і стабільная”. У той жа час міністар унутраных справаў паведаміў пра ўзмоцнены рэжым службы паліцыі, каб запабегчы любым хваляваньням.
XS
SM
MD
LG