Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Журналісту беластоцкага тэлебачаньня Юрку Каліне і старшыні Беларускага Саюза ў Польшчы Яўгену Вапу адмовілі ў беларускай візе без тлумачэньняў


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава 24 лютага ў Беластоку выйшаў чарговы нумар тыднёвіка беларусаў Беласточчыны “Ніва”.

“За беларускую нацыю” – такі загаловак мае артыкул на першай паласе “Нівы”. У ім расповед пра Дзьмітрыя Ваўрашука з вёскі Збуч, што на Беласточчыне. Спадар Ваўрашук мае 101 год і кажа, што і цяпер быў бы гатовы змагаца за беларускую справу.

“Аб Беларусі вельмі добра гаворыцца ў сьвеце. Яшчэ будзе Беларусь вялікай дзяржавай і даб’ецца гэтага мірным шляхам... Беларусы шмат змагаліся супраць ворагаў айчыны пад сваім гербам “Пагоня”. Калі б я быў малодшы хаця б на 50 гадоў, дык арагнізаваўся б абарону беларускасьці”, – сказаў “Ніве” спадар Ваўрашук.

“Армія ці войска?” такі загаловак мае артыкул сталага аўтара “Нівы” Уладзіміра Хільмановіча. Спадар Хільмановіч піша: “23 лютага Беларусь перажывае чарговую інфармацыйную істэрыю пад дэвізам “Дзень зашчытніка Ацечаства”. Па сутнасьці, гэта той самы дзень савецкай арміі, бо ніводная старонка беларускай вайсковай гісторыі не зьвязаная з гэтай датай. Больш таго, па нейкай іроніі дата 23 лютага мае дачыненьне да гісторыі Арміі Краёвай, ад атрадаў якой нямала пацярпела беларускае мірнае насельніцтва. Сёньняшняе беларускае войска змадэляванае па прынцыпе савецкага – шмат ідэалёгіі, а мала баявой рыхтоўлі”, напісаў Уладзімір Хільмановіч.

І яшчэ на адзін артыкул хацелася б зьвярнуць увагу. “Адмова без тлумачэньняў” – загаловак артыкулу Мацея Халадоўскага пра сустрэчу прадстаўнікоў памежных службаў і дыпляматаў Польшчы і Беларусі.

Васіль Жаўтко – начальнік консульскага ўпраўленьня МЗС Беларусі, адказваючы на пытаньне журналістаў, чаму візы ў Беларусь не далі журналісту тэлебачаньня Беласток Юрку Каліне, які, сярод іншага, рэдагуе беларускія перадачы, і старшыні Беларускага Саюза ў Польшчы Яўгену Вапу, заявіў:

“Я не падрыхтаваны да адказу на гэтае пытаньне – ня ведаю гэтых грамадзянаў. Кожная консульская служба ва ўсім сьвеце мае права на тое, каб не падаваць прычынаў адмовы ў выданьні візы”, сказаў “Ніве” беларускі чыноўнік.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG