24 лютага ў Беларусі традыцыйна ўшаноўваецца Аўлас. Як піша этнограф Уладзімер Васілевіч, “Аўласа народ лічыў апекуном свойскай жывёлы, а ягоны дзень, адпаведна, каровіным ці конскім сьвятам”. На конях у гэты дзень не працавалі.
Сёньня ж адзначаецца Дзень незалежнасьці Эстоніі. 24 лютага 1918 году Эстонія, якая кантралявалася нямецкім войскам, абвясьціла пра сваю незалежнасьць ад Расеі. У Беларусі тое самае і ў такой самай сытуацыі адбудзецца 25 сакавіка таго самага году. Аднак у Эстоніі сёньняшняе сьвята – дзяржаўнае, а ў Беларусі – апазыцыйнае.
24 лютага 1760 году пакінуў гэты сьвет беларускі гісторык Мацей Догель. Ягоны жыцьцяпіс выглядае сапраўднай казкай, а краіна, у якой ён жыў і якой служыў, амаль зусім не падобная да сёньняшняй Беларусі. Нарадзіўся Мацей Догель у вёсцы Гембулы Лідзкага павету. Скончыў піярскую школу ў Шчучыне і ўступіў у ордэн піяраў. Даслужыўся да пасады рэктара піярскага калегіюму ў тагачаснай сталіцы краю – Вільні. Пасьля як вучоны працаваў у архівах Нямеччыны, Францыі, Галяндыі.
24 лютага адзначае свой 70-ты дзень нараджэньня народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін. Нарадзіўся ён у 1935 годзе ў Гарадку Ўшацкага раёну. Сёньня Барадулін – адзін з самых чытаных і любімых беларускіх пісьменьнікаў. Ягоная грамадзянская пазыцыя служыць прыкладам для многіх маладых і старэйшых людзей.
За гадамі ўжо не да авацыяў, За гадамі Сабе самому падабацца Цяжэй, чым даме, Сьвятло ліняе, Сьвет імжыцца, І позірк халадае. Цяжэй З самім сабою ўжыцца За гадамі.
Сярод іншых знакамітых людзей сьвету, што нарадзіліся 24 лютага, згадаем сёньня нямецкага казачніка Вільгельма Грыма, аднаго з славутых братоў Грымаў; францускага кампазытара Мішэля Леграна, які стварыў мюзыкл “Шэрбурскія парасонікі”, і амэрыканца Стывэна Джобса, які заснаваў кампанію “Apple Computer”, тую, што вырабляе папулярныя “Макінтошы”.