У лісьце гаворыцца:
“Хочам засьведчыць Вам сваю павагу як выдатнаму паэту, клясыку беларускай літаратуры і слыннаму дзеячу нацыянальнага Адраджэньня.
З самага пачатку свайго творчага шляху і вось ужо паўстагодзьдзя, пры розных палітычных абставінах, Ваш голас заўсёды гучаў шчыра і сумленна, а Вашае паэтычнае слова зрабілася каштоўным унёскам у скарбонку нацыянальнай культуры. Разам з Васілём Быкавым і Зянонам Пазьняком Вы былі натхняльнікам аднаўленьня беларускай дзяржаўнасьці, і гэта назаўсёды ўпісала Вашае імя ў гісторыю краіны.
Сёньня, калі зьнішчэньне беларушчыны зрабілася часткаю палітыкі афіцыйнага Менску, Вы, спадар Рыгор, выяўляеце і гонар, і мужнасьць, і прыклад вернасьці нацыянальным ідэалам, не дазваляючы “чужынцамі быць” ня толькі суайчыньнікам у Беларусі, але і ўсім беларусам па-за межамі Бацькаўшчыны. Жадаем Вам, дарагі спадар Рыгор, шмат плённых гадоў жыцьця і верым, што разам сустрэнем у Менску сьветлы дзень Вызваленьня пад нашым сьвятым бел-чырвона-белым сьцягам”.
Калектыў беларускай службы радыё “Свабода” далучаюцца да віншаваньняў, якія ў гэты дзень прымае дзядзька Рыгор.