БАГДАД
Уплывовы курдскі палітычны блёк можа падтрымаць кандыдатуру Ібрагіма ДжаафАры па пасаду прэм’ер-міністра. Прадстаўнік курдскай дэмакратычнай партыі Абдэль Джаліль Файлі заявіў, што яны ня маюць пярэчаньняў супраць кандыдатуры ДжафАры, але ўсё залежыць ад таго, ці будзе ён падтрымліваць інтарэсы курдаў. ДжафАры вылучыў шыіцкі блёк – Аб’яднаны ірацкі альянс, які атрымаў найбольш месцаў у парлямэнце на выбарах 30 студзеня. Кіраўнік цяперашняга пераходнага ўраду Ірака Іяд АлЯўі таксама заявіў, што будзе змагацца за пасаду прэм’ера і створыць для гэтага шырокую кааліцыю.