(Карэспандэнтка: ) “Скажыце, калі ласка, ці патрэбныя Беларусі вялікія ўзброеныя сілы?”
(Спадар: ) “Я мяркую, што не. Таму што няма такога ворага, супраць якога патрэбны былі б вялікія ўзброеныя сілы”.
(Спадар: ) “Беларусі не патрэбныя вялікія ўзброеныя сілы, проста лішнія выдаткі бюджэту дзяржавы”.
(Спадар: ) “Не патрэбны напэўна. Таму што нам ніхто не пагражае!”
(Спадар: ) “Я толькі сам з войска прыйшоў. І я мяркую, што не”.
(Спадар: ) “Таму што дзяржава ў нас невялікая. І адпаведна ўзброеныя сілы павінны быць невялікія. Але моцныя”.
(Спадарыня: ) “Канечне, кожнай дзяржаве яны патрэбныя, натуральна. Хапае для нармалёвага войска — значыць, добра”.
(Спадарыня: ) “Такое, якое ёсьць, нармалёвае. А навошта нам вялікае?”
(Спадарыня: ) “Трэба, каб войска было дастатковае для абароны рэспублікі”.
(Спадар: ) “А навошта яно? Мы ні на каго не зьбіраемся нападаць, у цэнтры Эўропы… Чаго ж трымаць шмат?”
(Спадар: ) “У прынцыпе, маглі б абысьціся як у Японіі — увогуле без узброеных сілаў”.
(Карэспандэнтка: ) “Як вы ставіцеся да ідэі значнага скарачэньня беларускага войска і пераводу яго на кантрактную сыстэму службы?”
(Спадар: ) “Гэта трэба, даўно ўжо час. Гэта ўжо ва ўсіх краінах лічыцца звычайным”.
(Спадар: ) “На кантрактную абавязкова перавесьці трэба. Таму што моладзь ня хоча служыць цяпер у войску. Шукае іншых шляхоў у жыцьці”.
(Спадарыня: ) “Станоўча стаўлюся. Таму што моладзі трэба зарабляць грошы нейкім чынам. Служыць і адначасова зарабляць. Гэта праца, якая павінна быць аплачана”.
(Спадар: ) “Навошта куча звыштэрміноўшчыкаў, якія незразумела што робяць у арміі, калі можна некалькі нарамалёвых падразьдзяленьняў хлопцаў падрыхтаваць. У прынцыпе, па-мойму, слушна”.
(Спадарыня: ) “Прафэсійнае войска — гэта лепей, чым маладыя нявопытныя рабяты”.
(Спадар: ) “Людзі будуць служыць за грошы, і будуць служыць напэўна добра. А ня так, як мы, гуляліся ў войску”.
(Спадар: ) “Станоўча, таму што больш прафэсійнае войска будзе. І ня будуць цягнуць у войска хворых і тых, хто не жадае. Калі будзе вайна нейкая, дык гэта ўжо будзе агульная мабілізацыя. А так — кантрактнае войска”.
(Карэспандэнтка: ) “Будзем спадзявацца, што вайны ня будзе”.
(Спадар: ) “Будзем спадзявацца!”