МАСКВА. У паўдзённай акрузе Масквы ў аўторак увечары адбыўся напад на двух грамадзянаў Індыі. Праваахоўныя органы расейскай сталіцы паведамілі, што група з васьмі чалавек нанесла нажом шмат ранаў двум індыйцам. Пацярпелыя шпіталізаваныя. Вядзецца пошук нападнікаў, сярод якіх былі і асобы ў камуфляжнай форме.