Тыдзень таму быў абраны новы склад Рады, аднак выбары старшыні адклалі да наступнага тыдня. Цяпер было вырашана абраць часовага кіраўніка, пакуль не закончацца суды аб высяленьні з памяшканьняў фронтаўскіх арганізацыяў.
Нагадаем, што 23 лютага ў Гарадзенскім абласным гаспадарчым судзе з раніцы пачнецца разгляд справы аб высяленьні Ленінскай раённай Рады БНФ Горадні, а пасьля абеду—абласной. У чацьвер працягнецца працэс аб скасаваньні дамовы арэнды і высяленьні гарадзкой Рады. Гэтага дамагаецца жыльлёвае рамонтна-эксплюатацыйнае прадрпыемства Ленінскага раёну горада.
Сяргей Мальчык узначальвае абласную Раду БНФ. У судзе ён будзе прадстаўляць абедзьве арганізацыі—абласную і гарадзкую.