Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытаты мінулага – 22 лютага


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Беларуская прэса розных гадоў 22 лютага.

“Савецкая Беларусь”, 1925 год:

“Вечарам 20 лютага ў клюбе Карла Маркса адбыўся ўрачысты акт першага выпуску студэнтаў факультэту грамадзянскіх навук БДУ. Скончыла 55 студэнтаў і 5 вытрымала экстэрнам. Зь іх адна частка з аддзяленьня прававога, а другая — эканамічнага. Беларусаў — 19, жыдоў 32, а астальныя — іншых нацыянальнасьцяў. Сацыяльны склад адналікі: усе зьяўляюцца сынамі працоўнага народу, што адбілася і на іх настроі. Усе яны вынесьлі з унівэрсытэту загартованы марксыцкі дух, моцную веру ў жыцьцёвасьць ідэі панаваньня пралетарыяту і неаслабнае жаданьне працаваць, працаваць і працаваць!”

“Бацькаўшчына”, 1955 год. Цытуе радыё “Вызваленьне”:

“Нацыянальныя дзесяцідзёньнікі-дэкады ў Маскве, дзе, між іншага, і даецца паказ нацыянальнага мастацтва, утвораны ў першую чаргу з рэклямна-прапагандоваю мэтаю савецкага ўраду, каб задэманстраваць перамогу ленінска-сталінскай нацыянальнай палітыкі… Звычайна, ідзе вельмі строгі падбор рэпертуару для дэкад, паказваецца толькі тое, што мае выразна савецкі характар, сацыялістычны зьмест і ідэю і толькі дазваляецца… перадаць гэтую ідэю ў нацыянальнай мове, фальклёрных, народных сказах і формах”.

“Культура”, 1995 год. Напярэдадні 60-годзьдзя слова Рыгору Барадуліну:

“Чаму нашы кіраўнікі ніколі не гавораць ні пра культуру, ні пра інтэлект нацыі? А таму, што для іх гэтая галіна закрытая. Гэта бадай тое ж, што першабытнаму чалавеку гаварыць пра камп’ютэр. Урэшце, усе кіраўнікі былой чырвонай імперыі ахвотна разважалі пра стан літаратуры, але ў музыку, бадай, не лезлі. Праўда, Нікіта Хрушчоў хваліў “Рушнічок”. А ўвогуле я разумею нашых высокіх кіраўнікоў, чаму іх раздражняюць словы “інтэлект”, “розум”, “інтэлектуальнасць”. Як у народзе кажуць: калі сам не маеш, а ў суседа ёсць, дык не хочацца хваліць суседа”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG