НЮ ДЭЛІ: Міністр замежных справаў Ірану Камаль Харазі чарговы раз адкінуў як неапраўданы ціск з боку ЗША на Тэгэран ў сувязі з ядзернымі праграмамі Ірану. Выступаючы ў сталіцы Індыі ён паўтарыў, што Іран не парушае міжнароднае права, якое дазваляе скарыстоўваць атамную энэргію ў мірных мэтах. Харазі адзначыў, што Іран не паддасца ціску з боку ЗША, і што ягоная краіна ніколі не адмовіцца да сваіх ядзерных амбіцыяў.