Адказваючы на брыфінгу на маё пытаньне, спадар Лубкіўскі не назваў колькасьць такіх заяваў зь Беларусі, але сказаў:
(Лубкіўскі: ) “Я ведаю, што такія заявы сапраўды маюць месца, і яны ўсе знаходзяцца на нашым уліку як у амбасадзе ў Беларусі, гэтак і ў нас. Я думаю, што гэтае пытаньне павінна вырашацца вельмі спакойна, яно павінна вырашацца ў непасрэдным дыялёгу зь беларускім бокам. Тут ня можа быць ніякіх дэмаршаў, але мы маем адстойваць правы людзей – тыя правы, якія ўшчэмленыя”.
Паводле Маркіяна Лубкіўскага, цяпер рыхтуецца адпаведная рэакцыя МЗС Украіны, пра якую ён раскажа больш прадметна пазьней.
Як паведамляла Радыё Свабода, першым папрасіў палітычнага прытулку ва Ўкраіне жыхар Барысава Аляксандар Валчанін, які знаходзіўся ў Кіеве падчас “памаранчавай рэвалюцыі”, а потым, паводле ягоных словаў, з гэтай прычыны зьведаў ціск беларускіх спэцслужбаў і нават пагрозы расправы над ім.
Пасьля абнародаваньня гэтай ягонай заявы супраць спадара Валчаніна ў Барысаве распачалі крымінальную справу за паклёп на адрас спэцслужбаў.