РЫМ. Эўрапейскі Зьвяз запатрабаваў тэрмінова вызваліць дзьвюх журналістак – францужанкі Флёранс Обэна і італьянкі Джуліяны Сгрэны, а таксама іншых закладнікаў, захопленых экстрэмістамі ў Іраку. Захопнікі пагражаюць забіць Джуліяну Сгрэну, калі Італія ня выведзе свае войскі зь Іраку. У панядзелак Міністэрства замежных справаў Італіі рэкамэндавала ўсім італьянскім карэспандэнтам пакінуць Ірак. У гэты ж дзень стала вядома пра вызваленьне двух інданэзійскіх тэлежурналістаў, захопленых на мінулым тыдні.