Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каля 500 палестынцаў вызваленыя з турмаў


ЕРУСАЛІМ. Каля 500 палестынцаў у панядзелак былі вызваленыя зь ізраільскіх турмаў. Іх віталі сваякі і прыхільнікі. Ізраільскі жэст добрай волі адбыўся на другі дзень пасьля таго, як ізраільскі ўрад ухваліў плян вываду сваіх войскаў з Паласы Газы і з часткі Заходняга берагу Ярдану. Дарадца прэм’ера Ізраілю адзначыў, што гэты вывад можа аднавіць мірны працэс у адпаведнасьці з міжнародным плянам “дарожная мапа”.
XS
SM
MD
LG