Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зноў хвалююцца прадпрымальнікі на самым буйным кірмашы Полацку


Вінцэсь Мудроў, Полацак Прадпрымальнікі, што працуюць на рэчавых кірмашах, рыхтуюцца да агульнарэспубліканскага страйку, які прызначаны на 1 сакавіка. Аднак, падобна, у некаторых рэгіёнах ён можа пачацца дачасна. Так, сёньня ня выйшла на працу бальшыня прадпрымальнікаў “Стралецкага” кірмашу ў Полацку.

Большасьць гандляроў кірмашу “Стралецкі” спынілі працу і выйшлі на пляц перад гарвыканкамам. Аб прычынах хваляваньняў на самым буйным полацкім кірмашы распавядае старшыня Незалежнага прафсаюзу дробных прадпрымальнікаў Полаччыны Валер Шаўчэнка:

(Шаўчэнка: ) “На сёньняшні дзень, па зьвестках рэспубліканскага страйкаму, амаль нідзе мясцовыя ўлады ня чыняць рэпрэсіяў супраць прадпрымальнікаў. Выключэньне — Полацак. Так, учора на “Стралецкім” рынку адбыўся сапраўдны хапун, які ажыцьцяўлялі работнікі міліцыі. Пры гэтым былі апячатаны чатыры ралеты. У такой сытуацыі прадпрымальнікі пачалі масавы вываз тавару з рынку і закрыцьцё ралетаў. А сёньня большасьць зь іх ня выйшла на працу”.

Гандляры “Стралецкага” сабраліся на галоўным полацкім пляцы і накіравалі ў гарадзкі выканаўчы камітэт дэлегата, якога прыняў намесьнік старшыні гарвыканкаму Сяргей Куксаў. Паводле дамовы, заўтра а 10-й гадзіне мусіць адбыцца сустрэча прадстаўнікоў прафсаюзу прадпрымальнікаў з гарадзкім кіраўніцтвам. Вялікі гурт кірмашовых гандляроў сабраўся сёньня і ля Наваполацкага гарвыканкаму. На імправізаваным сходзе вырашаліся пытаньні падрыхтоўкі да агульнарэспубліканскага страйку.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG