Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палестынскія дэпутаты не ўхвалілі складу новага Кабінэту міністраў


РАМАЛА. Палестsнскі прэм’ер Ахмэд Курэй прадставіў сёньня склад свайго новага кабінэту, аднак дэпутаты вырашылі адкласьці ўхваленьне яго і правесьці дадатковыя дэбаты над паасобнымі кандыдатурамі. Раззлаваны Курэй двойчы кідаў мікрафон, калі дэпутаты скардзіліся, што ўлады не выконваюць сваіх абяцаньняў адносна адміністрацыйнай рэформы і барацьбы з карупцыяй. Генэральны сакратар палестынскіх уладаў Таеб Абдэльрахім паведаміў, што кіраўніцтва групоўкі "Аль-Фатах" яшчэ сёньня абмяркуе склад новага кабінэту. Калі Курэй не дасягне ўхваленьня новага ўраду, ён будзе вымушаны падаць у адстаўку, а прэзыдэнт Махмуд Абас прызначыць новага прэм’ера.
XS
SM
MD
LG