Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Моцны статак чарадою, а людзі грамадою


Тацяна Козік, Полацак Новая перадача сэрыі "Магія мовы".

На паседжаньне літаратурнага аб’яднаньня “Крыніцы”, сябры якога зьбіраліся ў наваполацкай газэце “Хімік”, прыходзілі побач з літаратарамі і мастакі, і музыкі. Сустракаліся мы ня толькі каб пагутарыць пра літаратурныя дасягненьні і абмеркаваць творы “крынічан”, але й дзеля плянаваньня сваіх, так бы мовіць, канкрэтных спраў. А каму творчыя людзі будуць імкнуцца дапамагчы ў старажытным Полацку? Ну, вядома ж, найперш археолягам і рэстаўратарам.

У 1987 годзе надарылася гарачая пара. Па-першае, на цэнтральным гарадзкім пляцы Волі Сяргей Тарасаў распачаў вялікі археалягічны раскоп. Па-другое, пачалася рэстаўрацыя пад музэй беларускага кнігадрукаваньня будынку былой брацкай школы. Любое паседжаньне “крынічан” тае пары канчалася абвесткамі пра неабходнасьць дапамогі. Бо, як кажуць людзі, грамада – вялікі чалавек, якому па плячы вялікія справы. Ахвотных папрацаваць заўжды хапала.

Нядаўна гартала сямейны альбом і на вочы трапіўся фатаздымак, на якім захавалася імгненьне працоўнага дня на брацкай школе. “Крынічане” выносяць з памяшканьняў друз, дошкі, бярвеньне. Вакол будынку горы сьмецьця. І людзей на здымку – як вялікая будаўнічая брыгада. Адразу й падумалася: моцны статак чарадою, а людзі грамадою.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG