“Беларуская доля”, 1925 год:
“Вечар, уладжаны вучнямі беларускай гімназіі ў Вільні 14 лютага, прайшоў вельмі ўдачна: п’еса Марцінкевіча “Пінская шляхта” пад дазнаным рэжысэрствам п.Аляхновіча была згуляна вучнямі вельмі лоўка. Навіной зьявіўся беларускі аркестр, які выступіў публічна першы раз. Нашы музыканты добра зыграліся, і ігра іх была спаткана публікай вельмі прыхільна. Павагу вечару папсавалі толькі дзікія выхадкі некаторых сэмінарыстаў, якія кідалі каменьне ў залю ў часе спэктаклю і пабілі 6 акон”.
“Знамя юности”, 1985 год. Студэнт РТІ Сяргей Лось напярэдадні выбараў у саветы:
“Уяўляю сабе гэтую нядзелю — 24 лютага: напэўна, будзе марозна і сонечна, будзе гучаць музыка з дынамікаў каля школы. І раніцай мы ўсёй сям’ёй — і я ўжо роўны з усімі — пойдзем у былую маю школу. Я пайду туды ня вучнем, а маладым выбарцам. Як і ўсе, атрымаю прастакутнікі бюлетэняў, яшчэ раз прабягу вачыма знаёмыя прозьвішчы нашых дэпутатаў, за якіх я ўпершыню ў жыцьці і аддам свой голас”.
“Народная газета”, 1995 год. Напярэдадні візыту ў Беларусь Барыса Ельцына ліст пінчукоў за 717 подпісамі:
“На вялікі жаль, вялікая колькасьць кніг была знішчана ў перыяды ваенных дзеянняў, а таксама пажарамі. Але шмат і засталося. Аб гэтым сведчыць, у прыватнасці, публікацыя ў газеце “Известия” ад 7 верасня 1940 года, у якой паведамляецца, што Цэнтральны антырэлігійны музей (Масква) рыхтуецца прыняць з Пінска два вагоны старажытных кніг і рукапісаў (больш як 30 тысяч экземпляраў), якія захоўваліся ў Пінскай каталіцкай семінарыі. Мы лічым, паважаны спадар Прэзыдэнт, што было б у вышэйшай ступені справядліва вярнуць гэтыя кнігі і рукапісы гораду Пінску, беларускаму народу ў цэлым”.