Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урад Ізраілю ўхваліў плян вываду войскаў з паласы Газа


ЕРУСАЛІМ. Урад Ізраілю ўхваліў плян вываду войскаў з паласы Газа і эвакуацыі адтуль габрэйскіх паселішчаў. Плян, прапанаваны прэм’ер-міністрам Ізраілю Арыэлем Шаронам, прадугледжвае дэмантаж ня толькі ўсіх паселішчаў у Газе, але і чатырох – на Заходнім беразе Ярдану. Рэалізацыя пляну пачнецца ў ліпені. “За” прагаласавалі 17 міністраў, супраць – 5. Парлямэнт Ізраілю ўжо прыняў закон пра выплату кампэнсацыяў пасяленцам, якім давядзецца пакінуць свае дамы.
XS
SM
MD
LG