БЭЙРУТ. Абстаноўка ў Лібане пасьля забойства экс-прэм’ера Рафіка Харыры становіцца ўсё болей напружанай. Апазыцыя, якая ўскладае адказнасьць за забойства на ўрад і на Сырыю, зьбмраецца наладзіць у панядзелак, роўна праз тыдзень пасьля забойства Харыры, масавую маніфэстацыю з патрабаваньнем вываду з краіны сырыйскіх войскаў. Улады ўжо папярэдзілі, што не дапусьцяць ніякіх несанкцыянаваных акцыяў. Урад Лібану усё ж пагадзіўся прыняць адмысловую камісію ААН, якая мае расьсьледаваць акалічнасьці забойства Харыры. Аднак, пры гэтым лібанскія ўлады паўтарылі, што катэгарычна супраць міжнароднага расьсьледаваньня.