Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Іраку пачаліся антытэрарыстычныя апэрацыі


БАГДАД. У ірацкай правінцыі Анбар уведзеныя ўзмоцненыя захады бясьпекі ў зьвязку з нападамі паўстанцаў, якія адбываюцца ўсё часьцей. Амэрыканскае камандаваньне паведаміла сёньня, што на просьбу пераходнага ўраду Іраку ў правінцыі распачаліся апэрацыі ў пошуку і зьнішчэньні паўстанцкіх атрадаў. У правінцыі Анбар разьмешчаныя гарады Рамадзі і Эль-Фалуджа – апорныя пункты баевікоў. На ўскрайку Эл-Фалуджы сёньня знойдзеныя целы трох ірацкіх жаўнераў. У іншым раёне правінцыі Анбар забіты марскі пехацінец ЗША. У суботу ахвярамі нападаў і выбухаў у Іраку сталі як найменей 55 чалавек.
XS
SM
MD
LG