ПХУКЭТ. Былыя прэзыдэнты ЗША Біл Клінтан і Джордж Буш-старэйшы прыбылі сёньня на курорт Пхукэт у Тайляндзе – падчас паездкі па краінах, пацярпелых ад цунамі. Цяперашні прэзыдэнт ЗША Джордж Буш папрасіў сваіх папярэднікаў на гэтай пасадзе стаць каардынатарамі збору сродкаў у дапамогу пацярпелым ад цунамі. У Тайляндзе загінулі болей за 5 тысячаў чалавек. Усяго ў 10 краінах басэйну Індыйскага акіяну ахвярамі стыхіі сталі болей 250 тысячаў чалавек.