Найдаўжэй за астатніх на пасадзе прэзыдэнцкага “заўхоза” заставаўся Іван Ціцянкоў. Ягоная адстаўка “па ўласным жаданьні” была шмат для каго нечаканасьцю, бо гэта быў адзін з самых адданых прыхільнікаў Лукашэнкі.
Другім кіраўніком справамі стаў Уладзімер Ганчарэнка, які раней займаў міністэрскую пасаду, але кіраўваў нядоўга.
Трэцім кіраўніком справамі прэзыдэнта прызначылі Галіну Жураўкову і яна, як вядома, скончыла сваю палітычную кар’еру на лаве падсудных.
Чацьвёртым кіраўніком справамі Лукашэнка прызначыў Генадзя Лаўрэнкова, які раней ачольваў інспэкцыю міністэрства па падатках і зборах па Магілёўскай вобласьці. Лукашэнка паставіў тады яму задачу самым жорсткім чынам, “калёным жалезам” выпаліць усё нячыстае ў гэтай структуры зьверху данізу.
Лаўрэнкова кіраўнік краіны знаў асабіста яшчэ па сваёй працы на Шклоўшчыне і заявіў, што як ніколі раней, на гэтую пасаду прызначаецца “чалавек прэзыдэнта”. Аднак, як бачым, Генадзь Лаўрэнкоў пратрымаўся на сваёй пасадзе менш за год.
Былы кіраўнік прэзыдэнцкай адміністрацыі Ўрал Латыпаў лічыць для сябе нетактычным камэнтаваць цяперашнія кадравыя перастаноўкі.
Але ён згадаў, што ў свой час Лаўрэнкоў не карыстаўся службовым аўтамабілем і са Шклова езьдзіў на працу ў Магілёў на дызелі.
(Латыпаў: ) “Такіх людзей цяпер вельмі мала, далікатных такіх, сумленных і бедных. Я нармальна, добра зь ім працаваў, ён такі кемлівы, які чужога не возьме”.
Вядомы эканаміст Яраслаў Раманчук нагадвае, што кіраўніцтва справамі прэзыдэнта– гэта перш за ўсё камэрцыйная структура, якая “патрабуе нахрапістай працы, безь нейкіх прынцыпаў”. Таму Лаўрэнкоў, праўдападобна, быў чалавекам не таго калібру, і яго перавялі на пасаду, якая, фактычна, нічога сур’ёзнага ня значыць. Паводле спадара Раманчука, Лукашэнка не дарма “тасуе” людзей.
(Раманчук: ) “Мы зьяўляемся сьведкамі кадравага голаду, калі ў Лукашэнкі ўвогуле няма людзей, якія здольныя аналізаваць сытуацыю і прапаноўваць яму нейкія прыстойныя рашэньні. І тое, што Сідорскі атрымаў наганяй і Кабякоў атрымаў, і яго любімец Ткачоў атрымаў вымову – усё сьведчыць аб тым, што на Карла Маркса, 38 такіх людзей, якія працуюць мазгамі, а не вінтоўкамі, шкада, але такіх у адміністрацыі прэзыдэнта – дэфіцыт.”
Былы сьпікер Савета Рэспублікі Аляксандар Вайтовіч сьцьвярджае, што ў прэзыдэнцкай адміністрацыі назіраецца крызыс у кадравай сыстэме і рэзэрве кадраў.
(Вайтовіч: ) “Вельмі часта цяпер прызначаюцца людзі на нейкія пасады непрафэсійна, у кадравай нашай сыстэме няма сыстэмы. Бяруцца непрафэсіяналы альбо непадрыхтаваныя людзі, кідаюцца, і як там выплыве, а атрымліваецца звычайна вельмі дрэнна”.