Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кандыдаты на №52 участку рыхтуюцца да выступу на радыё і тэлебачаньні


Сяргей Астраўцоў, Горадня Сёньня ў Гарадзенскай Цэнтральнай выбарчай камісіі №52 адбылося лёсаваньне чарговасьці выступаў на радыё і тэлебачаньні кандыдатаў у дэпутаты. У гэтай акурзе 20 сакавіка адбудуцца паўторныя выбары дэпутата Палаты прадстаўнікоў.

Зарэгістраваныя чатыры кандыдаты, два зь іх належаць да апазыцыі, гэта—сябра партыі БНФ Сяргей Антусевіч і генэрал Валеры Фралоў.

У сёньняшнім лёсаваньні асабіста Фралоў удзелу ня браў. На радыё ягоны кандыдацкі выступ будзе апошнім, а на тэлебачаньні—другім. Сяргей Антусевіч будзе выступаць адпаведна першым (на радыё) і трэцім (на тэлебачаньні).

Па Гарадзенскім абласным радыё выступы кандыдатаў прагучаць 1 сакавіка. Па тэлеканале “Лад”, таксама ў запісе, выступы чатырох кандыдатаў пакажуць 2 сакавіка. Кожны выступ будзе мець працягласьць пяць хвілін.

Апроч Антусевіча і Фралова у выбарах будуць удзельнічаць рэктар Гарадзенскага унівэрсытэту Сяргей Маскевіч і дырэктар мясцовага каледжу бытавога абслугоўваньня Васіль Міхно.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG