Дэпутата абвінавацілі ў незаконным вырабе ўлётак пра рэформу жыльлёва-камунальнай гаспадаркі.
Пратакол на дэпутата Шкулькова паступіў зь міліцыі Чыгуначнага раёну Гомеля. 4 лютага гомельскія міліцыянты і супрацоўнікі ДАІ перапынілі таксоўку, у якой дэпутат Шкулькоў ехаў на вакзал, і ўчынілі ператрус ягоных рэчаў. У кайстры дэпутата міліцыянты знайшлі ўлёткі ініцыятывы “Партнэрства” пра рэформу беларускай жыльлёва-камунальнай гаспадаркі.
Быў складзены пратакол пра распаўсюд улётак, зьмест якіх нібыта скіраваны на нанясеньне ўрону дзяржаўнаму і грамадзкаму парадку.
Калі на адміністрацыйнай камісіі дэпутат Шкулькоў заявіў, што ён ня мог ў Гомелі распаўсюджваць улёткі, бо ехаў у таксоўцы, камісія аштрафавала яго за незаконны выраб улётак.