АСТАНА. Прэзыдэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў выступіў сёньня са штогадовым зваротам да нацыі. Прамаўляючы на пленарным паседжаньні парлямэнту, ён сказаў, што казахскія ўлады забясьпечваюць свабоду рэлігіі, адначасна змагаючыся з рэлігійным экстрэмізмам. Ён таксама папярэдзіў, што палітычная рэвалюцыя ў Казахстане прывяла б толькі да бязладзьдзя і адкінула б казахскі народ у мінулае. Назарбаеў пахваліў урад – і самога сябе – за “імклівы сацыяльны і палітычны прагрэс” у апошнім дзесяцігодзьдзі. Раней на гэтым тыдні Эўразьвяз і АБСЭ выказалі занепакоенасьць станам дэмакратыі ў Казахстане.