ТБІЛІСІ. Перамовы расейскага міністра замежных справаў Сяргея Лаўрова з грузінскімі афіцыйнымі асобамі наконт лёсу дзьвюх расейскіх вайсковых базаў на тэрыторыі Грузіі скончыліся безвынікова – абодва бакі захавалі свае ранейшыя пазыцыі. Грузінскі бок патрабуе, каб Расея як мага хутчэй зьліквідавала свае вайсковыя базы ў Грузіі, і адмаўляецца ад расейскай прапановы ператварыць іх у супольныя антытэрарыстычныя цэнтры.