Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзярждэпартамэнт ЗША пра выбары ў Малдове


ВАШЫНГТОН. Дзярждэпартамэнт ЗША заявіў, што ў часе перадвыбарчай кампаніі ў Малдове назіраецца перадузяты падыход у дзяржаўных СМІ і перасьлед кандыдатаў ад апазыцыі. Прадстаўнік Дзярждэпартамэнту Рычард Баўчар сказаў, што ў такім разе выбарчая кампанія наўрад ці будзе ацэненая пазытыўна. Парлямэнцкія выбары ў Малдове маюць адбыцца 6 сакавіка. Баўчар заявіў, што паводле міжнародных стандартаў усе кандыдаты і партыі павінны мець роўныя магчымасьці ў перадвыбарчы пэрыяд. Злучаныя Штаты плянуюць даслаць назіральнікаў на парлямэнцкія выбары ў Малдове.
XS
SM
MD
LG