Паводле зьвестак Міністэрства юстыцыі, 30% рыэлтарскіх паслугаў у Беларусі было на рахунку невялікіх фірмаў і прадпрымальнікаў, дзейнасьць якіх ад сёньня фактычна забароненая. Новыя патрабаваньні ўраду канкрэтызуюць, што цяпер штат рыэлтарскай канторы мусіць быць укамплектаваны са спэцыялістаў — з удакладненьнем, што палова ад іх будуць мець пасьведчаньне аб атэстацыі рыэлтара. Дзеля гэтага, дарэчы, супрацоўніку абавязкова трэба мець вышэйшую прававую, эканамічную ці будаўнічую адукацыю. Ліцэнзія, трэба адзначыць, не бясплатная — болей за сто даляраў.
Прадпрымальніца Аліна Кузьміна, якая ад сёньня пазбаўленая права аказваць рыэлтарскія паслугі, кажа, што больш жорсткія патрабаваньні адаб’юцца нават на вялікіх канторах, а дробным фірмам і прыватным асобам давядзецца дзесьці працаўладкоўвацца.
(Кузьміна: ) “Што да фірмаў і прадпрымальнікаў, якія не атрымалі ліцэнзіі, то іх дзейнасьць ад сёньняшняга дня лічыцца незаконнай. Натуральна, што людзі (пакупнікі і прадаўцы), усё роўна будуць афармляць угоды, але з гэтага ланцужку выдаленыя маленькія агенцтвы і асобныя спэцыялісты. І калі рыэлтары са стажам, магчыма, здолеюць атэставацца, то яны ўладкуюцца ў вялікіх агенцтвах. Але ж усіх ня возьмуць, таму трэба шукаць нейкія іншыя варыянты, альтэрнатывы — можа, неяк аб’ядноўвацца. Але ў любым выпадку на рынку прапановаў ад агенцтваў будзе меней”.
Недахоп прапановаў пры стабільна высокім попыце на жыльлё, у сваю чаргу, можа стацца падставай да чарговага падаражэньня аб’ектаў нерухомасьці, а таксама падвышэньня коштаў на паслугі ўласна рыэлтараў.