“Беларуская крыніца”, 1935 год:
“Доўгі час бальшавікі трубілі аб пануючай гармоніі і консолідацыі ў сваёй партыі, аж пакуль “жидовик” Троцкі, — як называў яго Ленін, — не пачаў развальваць бальшавіцкую крэпасьць… Выкідаючы Троцкага з партыі і граніцаў СССР, прыдушыўшы апазыцыю, гэныя бальшавіцкія валадары былі пэўнымі, што яна больш не пасьмее падняць галавы. Аднак забойства Кірова пераканала іх у ўзросьце сіл апазыцыі і нутраной небясьпецы. А выкрытыя процімаскоўскія арганізацыі на Украіне і Беларусі не на жарт перапалохалі валадароў Масквы”.
“ЛіМ”, 1965 год. Група дзеячаў беларускага мастацтва:
“На вялікі жаль, у школьным рэпертуары ўсё радзей і радзей гучыць беларуская песня — народная і сучасная. У час агляду мастацкай самадзейнасці мы слухаем неапалітанскія, румынскія, кубінскія песні… Але разам з пачуццём любві і павагі да мастацтва розных народаў, неабходна выхоўваць у дзіцячых сэрцах любоў да роднай зямлі, да свайго народа, да яго песень. Быў жа гады тры назад такі выпадак: да мастацкай алімпіяды ў Артэку, дзе выступаюць дзеці розных народаў, толькі беларускія піянеры не падрыхтавалі ніводнай нацыянальнай песні! Ім давялося моцна пачырванець перад сваімі сябрамі з іншых рэспублік і краін…”
“Народная газета”, 1995 год. Жыхар Бабруйску А.Зелянковіч:
“Паверце, спадар Прэзыдэнт, мне сорамна, калі пра беларусаў выказваюцца, як пра нацыю халуёў, атручаных Чарнобылем і камуністычнай прапагандай. Калі Вы самі не вельмі шануеце беларускую мову, то трымайце гэта пры сабе. Навошта ліць ваду на антыбеларускі “млын”? Будзьце ў грамадстве гарантам кансалідацыі, а не канфрантацыі. У такім выпадку Вас будуць паважаць і ў рэспубліцы, і ў Маскве, і ў свеце, як паважаюць А.Бразаўскаса і яго малую, але ганаровую Літву… З павагай, Ваш выбаршчык”.