Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Войскі ЗША ня будуць выведзеныя з Іраку ў блізкім часе


ВАШЫНГТОН. Амэрыканскія войскі ня будуць выведзеныя з Іраку ў блізкім часе. Міністар абароны ЗША Дональд Рамсфэльд заявіў перад камісіямі Кангрэса і Сэнату што, нягледзячы на прагрэс у справе падрыхтоўкі ірацкага войска, тэрмін вываду амэрыканскіх войскаў назваць нельга. У горадзе Дзеджалі на поўнач ад Багдаду знойдзены целы васьмярых чалавек. Усе яны працавалі на амэрыканскай вайсковай базе. Як паведамляе мясцовая паліцыя, усіх іх забілі кулямі ў патыліцы.
XS
SM
MD
LG