КІЕЎ. Урад Украіны мае намер вывучыць парушэньні, дапушчаныя ў ходзе прыватызацыі дзяржаўных прадпрыемстваў. Паводле Генэральнай пракуратуры Ўкраіны, незаконныя дзеяньні мелі месца ў ходзе прыватызацыі амаль трох тысяч прадпрыемстваў. Прэм’ер-міністар Украіны Юлія Цімашэнка заявіла, што ўсе вінаватыя ў незаконных апэрацыях зь дзяржаўнай маёмасьцю будуць пакараныя ў судовым парадку:
(Цімашэнка: ) “Для кожнага прадпрыемства, дзе сёньня пракуратураю выяўлены парушэньні, будзе падрыхтаваны пэўны плян дзеяньняў, каб усе незаконныя апэрацыі зь дзяржаўнай маёмасьцю былі прыпыненыя. І праз суды абсалютна легітымным шляхам мы вернем дзяржаве тое, што было незаконна перададзена ў прыватныя рукі, але нячыстыя рукі”.