Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня пахаваньне экс-прэм’ера Лібану


БЭЙРУТ. Сёньня ў бэйруцкай мячэці адбудзецца цырымонія пахаваньня былога лібанскага прэм’ер-міністра Рафіка Харыры, забітага два дні таму. Чакаецца, што на пахаваньне прыедзе шмат замежных урадоўцаў з арабскіх і заходніх краінаў. Харыры загінуў пры выбуху замінаванай машыны ў цэнтры Бэйруту. Разам з ім загінулі яшчэ 14 чалавек, звыш 100 чалавек параненыя. Адказнасьць за тэракт узяла на сябе раней невядомая ісламісцкая групоўка. Лібанскія апазыцыйныя лідэры ўсклалі віну за забойства на ўлады Лібану й Сырыі і запатрабавалі вываду сырыйскіх войскаў з краіны на працягу трох месяцаў. Харыры пакінуў лібанскі ўрад летась у кастрычніку з прычыны рэзкіх разнагалосьсяў з Сырыяй. Цяперашні лібанскі кабінэт прытрымліваецца прасырыйскіх пазыцыяў. Злучаныя Штаты адклікалі свайго амбасадара ў Дамаску. Белы Дом непасрэдна не абвінавачвае Сырыю у сьмерці Харыры, але заяўляе, што гэтае забойства сьведчыць пра тое, што прысутнасьць 14 тысячаў сырыйскіх вайскоўцаў ў Лібане не спрыяе стабільнасьці. Дзяржсакратар ЗША Кандаліза Райс адзначыла пагаршэньне стасункаў ЗША з Сырыяй.
XS
SM
MD
LG